Пад Гомелем з’явіўся памятны знак “Пакутнікам тваім, Беларусь”

2007 2007-10-29T10:53:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пад Гомелем з’явіўся памятны знак “Пакутнікам тваім, Беларусь”. Яго ўсталявалі мясцовыя актывісты дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый у месцах масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій. 

 Нагадаем, масавыя пахаванні расстраляных людзей ва ўрочышчах Тры Слупы і Боркі былі выяўленыя сёлета пашукавікамі Міністэрства абароны. Улады заявілі, што экспертыза не здолела выявіць, ці гэта сапраўды ахвяры НКВД.


Тым часам дэмакратычныя актывісты знайшлі сведкаў-мясцовых жыхароў, якія пацвердзілі, што ў тых лясах людзей стралялі менавіта энкавэдысты.

Акрамя таго, дзеці рэпрэсаваных, якія ў пачатку 90-х знаёміліся ў архівах КДБ са справамі сваіх бацькоў, сведчаць: там расстраляныя чэкістамі жыхары вёсак Кантакузаўка і Краснае.

Гомельскі гарвыканкам не даў дазволу на акцыю, але яна ўсё ж была праведзеная пад пільным наглядам праваахоўных органаў.

На мерапрыемстве прысутнічала каля 50 чалавек. Яно пачалося на 9-м кіламетры шашы Гомель – Чарнігаў, дзе яшчэ ў 1994 годзе быў усталяваны крыж у памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international