Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу праваабаронцаў на рашэньне Мінюсту аб адмове ў рэгістрацыі ГПА "Вясна"

2007 2007-10-26T15:04:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 кастрычніка судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Сьвятлана Яхнавец у 12-00 гадзінаў абвесьціла рашэньне на скаргу Стэфановіча В.К., Лабковіча У.М. і Бяляцкага А.В., якія прасілі адмяніць пастанову Мінюста аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" і абавязаць міністэрства зарэгістраваць арганізацыю.

Нягледзячы на тое, што падчас судовага разгляду скаргі фактычна ўсе пярэчаньні Мінюста былі абвергнутыя праваабаронцамі, а прадстаўнік Мінюста ня змог адказаць на шматлікія пытаньні заяўнікаў, Вярхоўны суд прыняў рашэньне на карысьць Міністэрства юстыцыі і адмовіў праваабаронцам у задавальненьні скаргі. Падставай Вярхоўны суд называе супадзеньне назвы - ужываньне слова "вясна" у ліквідаваным раней аб'яднаньні і наноў рэгіструемым ("Праваабарончы цэнтр "Вясна" і "Вясна"), а таксама неадпавядаючы патрабаваньням дзеючага закону надпіс на банкаўскім дакуменце аб аплаце - "рэгістрацыйны збор" замест словаў "дзяржпошліна".

Варта нагадаць, што рашэньне Вярхоўнага суду Беларусі аб ліквідацыі грамадзкага аб'яднаньня "Праваабарончы цэнтр "Вясна" было прынятае роўна чатыры гады таму - 28 кастрычніка 2003 году. На цяперашнім судовым паседжаньні да справы былі далучаныя матэрыялы Камітэту па правах чалавека  ААН, згодна з якімі факт ліквідацыі "ПЦ "Вясна"прызнаны неправамоцным і парушаючым Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтае рашэньне Камітэт прыняў у ліпені бягучага году і прапанаваў ураду Беларусі на працягу 90 дзён выправіць сітуацыю, аднак, як бачым, беларускія  ўлады цалкам ігнаруюць рэкамендацыі міжнародных арганізацыяў: замест кампенсацыі парушанага права на свабоду ассацыяцыяў, чым магла б стаць рэгістрацыя Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна",  зноўку абсалютна аналагічнае парушэньне права на свабоду асацыяцыяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international