Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйнай скаргі намесьніка старшыні гарадзкой суполкі Партыі БНФ Зьмітра Салаўёва.

2007 2007-10-25T13:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Напярэдадні Эўрапейскага маршу Зьмітра арыштавалі паводле абвінавачаньня ў непрыстойных паводзінах.

Зьміцер Салаўёў у абласным судзе спрабаваў давесьці, што судзьдзя Ірына Сарока пакарала яго на падставе сфабрыкаванага пратаколу ды непраўдзівых тлумачэньняў сьведак.

Сваё затрыманьне Зьміцер Салаўёў назваў палітычна матываваным.

Нагадаем, 13 кастрычніка Ірына Сарока прызнала Зьмітра Салаўёва вінаватым у зьдзяйсьненьні адміністрацыйнага правапарушэньня і арыштавала на 5 сутак. Паводле пастановы, ён нібыта спраўляў патрэбу на вуліцы Крыленкі, у цэнтры Магілёва.

На што спадзяваўся Зьміцер Салаўёў, калі падаваў скаргу ў абласны суд.

"Пры абскарджаньні гэтай справы я найперш спадзяваўся знайсьці сумленных судзьдзяў. У любым выпадку, усе гэтыя абскарджаньні — гэта фактура, якая сьведчыць пра парушэньні правоў чалавека, парушэньне закону. Надыдзе час, калі гэтыя дакумэнты спатрэбяцца", — мяркуе Зьміцер Салаўёў.

Аляксандар Каралёў, юрыст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці, згодны з гэтым меркаваньнем: "Судовая справа, якая мае пэрспэктыву, павінна да канца быць разгледжаная, таму мы гаворым людзям, якія да нас прыходзяць, каб яны ішлі да канца. Па-другое, я ўпэўнены, што ў бліжэйшы час у Беларусі аўтарытарны рэжым зьменіцца, таму ўсе рашэньні, якія прымаліся судзьдзямі, залежнымі ад дзяржавы, будуць у пэўны час перагледжаныя".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international