Уладзімір Хільмановіч: “Права на памяць нам дадзена Богам і гісторыяй”.

2007 2007-10-25T13:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зусім нядаўна выйшаў з друку “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень”. Укладальнік кніжкі, якая выйшла ў Вільні пры падтрымцы беларусаў бліжняга і далёкага замежжа, – гарадзенскі гісторык і грамадскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч. Пад адной вокладкай ён сабраў славутыя і трагічныя даты айчыннай гісторыі, адметныя падзеі і з’явы, дні нараджэння і смерці беларускіх дзяржаўна-палітычных, рэлігійных і культурных дзеячаў, знакамітых людзей, якіх лёс звязаў з беларускай зямлёй і тых, што апынуліся за межамі роднай краіны, асобаў, што ў розных сферах праславілі Беларусь, паўстанцаў розных нацыянальна-вызвольных чынаў і сціплых малавядомых рупліўцаў беларушчыны, імёны якіх не змяшчаюць дзяржаўныя энцыклапедычныя выданні.

Уладзімір Хільмановіч: “Права на памяць – адно з асноўных правоў чалавека, яно не рэгулюецца ні заканадаўствам, ні нейкімі часовымі палітычнымі рэжымамі. Бо права на памяць дадзена кожнаму народу Богам і гісторыяй. Друкаваны выхад маёй працы стаўся мажлівым перадусім дзякуючы арганізацыйнай і метадычнай дапамозе Згуртавання Беларусаў Свету “Бацькаўшчына”. Асабліва я ўдзячны персанальна Алене Макоўскай і Ніне Шыдлоўскай, якія чынна рупіліся пра выданне. Гэты энцыклапедычны даведнік адрасаваны настаўнікам, краязнаўцам, бібліятэкарам, журналістам, усім, хто цікавіцца нашай гісторыяй”.

Застаецца пашкадаваць, што энцыклапедычны даведнік выдадзены абмежаваным накладам 300 асобнікаў, які напэўна не задаволіць попыт на кніжку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international