Удзельнікаў акцый пратэсту павезьлі са сьпецпрыёмнка на допыт у сьледчае ўпраўленьне.
29.10.2004.
29 кастрычніка скончыўся тэрмін адміністратыўных арыштаў тых удзельнікаў акцыі пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў рэферэндуму, хто 20 кастрычніка быў арыштаваны на 10 сутак. Але сябры і родныя, якія прыехалі да сьпецпрыёмніку навул. Акрэсьціна ў Мінску, каб сустрэць сваіх блізкіх, чакалі дарэмна. Яны даведаліся, што каля 10 арыштаваных былі адвезена ў сьледчае ўпраўленьне ГУУС Мінгарвыканкаму (вул.Сапёраў 7) для допытаў. Паводле папярэдняй інфармацыі сярод іх знаходзіцца і старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Мікола Статкевіч.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








