За пракуратуру адказаў КДБ

2007 2007-10-24T18:03:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На скаргу ў пракуратуру выдаўца маланакладнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава адпісаўся КДБ. У сваім лісце ў Крычаўскую міжраённую пракуратуру сп. Кудраўцаў патрабаваў вярнуць адабраныя 28 верасня міліцыянтамі наклады 36 і 37 нумароў “Вольнага горада” і прыцягнуць да адказнасці асоб, якія вінаватыя ў незаконым, на яго думку, адабранні. На што начальнік падраздзялення УКДБ Магілёўскай вобласці А.П.Гарусаў адказаў загадкава.

“Ваш зварот разгледжаны. Выкладзеная інфармацыя прынятая да ведама”, – паведамляецца ў лісце А.Гарусава ад 17 кастрычніка.

28 верасня 2007 года ў Клімавіцкім раёне (Магілёўская вобласць) міліцыянты і супрацоўнік КДБ, якія не назвалі сябе, затрымалі крычаўляніна Мікалая Федарэнку, які па просьбе выдаўца “Вольнага гораду” вёз са смаленскай друкарні наклады газеты. Затрыманага даставілі ў Клімавіцкі РАУС, дзе пералічылі колькасць асобнікаў накладаў выдання. Нягледзячы на тое, што колькасць газет не перавышала заяўленай у выходных дадзеных - па 250 асобнікаў кожнага выдання – быў складзены пратакол выемкі.

Паводле слоў М.Федарэнкі, яго затрыманнем і выемкай газет кіраваў супрацоўнік КДБ у цывільным, які адмоўвіся назваць сябе. Пазней высветлілася, што гэта быў аперупаўнаважаны Крычаўскага гарадскога аддзела УКДБ А.Воўк.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international