У Гродна затрыманы яшчэ двое журналістаў - Анатоль і Наталля Макушыны.. Судовае рашэньне па адміністратыўнай справе Паўла Мажэйкі абвесцяць 1-га лістапада.

2004 2004-10-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Судовае рашэньне кіраўніку гарадзенскай філіі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", журналісту "Пагоні" Паўлу Мажэйку авесцяць 1-га лістапада. Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 29-га кастрычніка, разгледзеўшы яго адміністратыўную справу, заведзеную паводле ч.1 арт. 167-1 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, пікетаванняў і г. д). П. Мажэйку можа быць вынесена папярэджанне, альбо штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў, альбо адміністратыўны арышт ад 3 да 15 сутак. У Ленінскім райсудзе былі затрыманыя для складання пратаколаў яшчэ двое журналістаў (Анатоль і Наталля Макушыны), якія разам з П. Мажэйкам удзельнічалі ў несанкцыянаваным пікеце 4-га кастрычніка і прыйшлі ў суд, каб падтрымаць калегу. Суд над Макушынымі прызначаны на сераду.

Cлуханні адміністратыўнай справы П. Мажэйкі пачаліся 27-га кастрычніка пасля 15.00. За дзве з паловай гадзіны да гэтага ён быў затрыманы міліцыяй у цэнтры Гродна. Затрыманне П. Мажэйкі звязана з пікетам, які ён і яшчэ 4 гарадзенскія журналісты правялі 4-га кастрычніка. Яны зладзілі пікет на самай люднай вуліцы Гродна Савецкай, пратэстуючы супраць узмацнення ціску на незалежную прэсу. Нагодай для правядзення акцыі стаў абвінаваўчы прысуд рэдактарцы "Биржи информации" Алене Раўбецкай, якой інкрымінавалі распаўсюд абразлівай для прэзідэнта інфармацыі. Журналісты трымалі ў руках аркушы паперы са словамі "У Гродне судзяць журналістаў!!!" 22-га кастрычніка інспектар П. Ленец па тэлефоне запрашаў П. Мажэйку ў аддзел міліцыі для "тлумачальнай размовы" з нагоды правядзення акцыі, аднак журналіст заявіў, што будзе рэагаваць толькі на афіцыйную паперу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international