На Аршаншчыне жывёлаводам выдавалі заробак… дохлымі цялятамі

2007 2007-10-24T17:30:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Тры галоўныя спецыялісты ды пяць загадчыкаў фермаў з аршанскага сельгаспрадпрыемства "Зубрэвічы" атрымалі па два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Іх пакаралі за тое, што амаль два гады прымушалі даярак набываць дохлых цялят… жывой вагой.

Пра тое, дзеля чаго яны гэта рабілі, распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Кіраўніцтва "Зубрэвічаў" намагалася такім чынам схаваць сапраўдныя лічбы падзяжу маладняка на фермах, каб пазбегнуць дысцыплінарнай ды матэрыяльнай адказнасці.

Практычна ў кожным выпадку ў гібелі цяляці абвінавачвалі работнікаў фермаў ды прымушалі іх набываць нібыта жывое цяля ў кошт заробку.

Некаторыя даяркі такім чынам вымушаны былі выплочваць па 100-200 тысяч рублёў за месяц. "Набываць цялят" прымушалі нават слесараў ды іншых тэхнічных супрацоўнікаў фермаў”.

Следства высветліла, што агулам аршанскія жывёлаводы заплацілі за дохлых цялят два мільёны рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international