Эксперты прадказваюць масавыя звальненні працоўных і стыхійныя пратэсты

2007 2007-10-24T17:21:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа мяркуе, што неўзабаве ў Беларусі складуцца сур'ёзныя перадумовы для актыўнага пратэсту грамадзян супраць палітыкі ўлад. Адмена ільгот, магчымыя масавыя звальненні на буйных прадпрыемствах, падаражанне тавараў і паслуг у 2008 годзе закране кожную беларускую сям'ю.

«Наша сацыяльна-арыентаваная палітыка і эканоміка становіцца ўсё больш нетрадыцыйна арыентаванай. Ідзе хваля пазбаўлення разнастайных ільгот і датацый. Дзяржава спяшаецца пазбавіцца ад лішняй нагрузкі. Прыклад таму – закон аб адмене ільгот, які закране вялізную колькасць людзей. Тое, што адбываецца з прадпрымальнікамі, з «жыроўкамі» на аплату камунальных паслуг, перагляд датацый прадпрыемствам – усё гэта антыльготная хваля», – адзначыў Аляксандр Патупа.

Аляксандр Патупа зважае яшчэ на адзін аспект, які неўзабаве можа наўпрост закрануць вялікую колькасць працоўных: «Ужо ў наступным годзе магчымыя даволі маштабныя звальненні на буйных прадпрыемствах колькасцю да ста тысяч чалавек з мэтай падвышэння эфектыўнасці працы». Але з другога боку, адзначае Аляксандр Патупа, улады рыхтуюць рашэнне аб аказанні мэтавай падтрымкі грамадзянам, якія жывуць у нястачы, з мэтай мінімізаваць наступствы адмены ільгот (адпаведны ўказ будзе падпісаны неўзабаве), і гэта можа адбіцца на гатоўнасці выйсці на вуліцу з мэтай адстойваць свае правы.

Паводле яго ацэнкі, масавыя акцыі пратэсту, цалкам верагодна, пачнуцца ўвесну 2008 года, калі пераважная большасць беларусаў адчуе на сваім «кашальку» і адмену ільгот, і чарговае падаражанне энерганосьбітаў, і неэфектыўнасць так званай «сацыяльна-арыентаванай» эканомікі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international