Міністэрства юстыцыі другі раз адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкага аб'яднаньня "Рух "За свабоду"

2007 2007-10-24T14:42:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”. Адмова прынята на падставе таго, што “ўстаноўчая канферэнцыя аб’яднання праведзена ў лясным масіве на тэрыторыі нефункцыянуючага дзіцячага лагера з парушэннямі закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Каментар юрыста Вольгі Смалянкі па рашэнні Мінюста:

“Інфармацыя, апублікаваная на сайце Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” сведчыць пра тое, што Міністэрства ў чарговы раз незаконна адмаўляе заснавальнікам у праве на стварэнне канкрэтнага аб’яднання. У якасці абгрунтавання для адмовы Міністэрства ўказвае на тое, што ўстаноўчы сход па стварэнні ПАГА “Рух “За Свабоду” прайшло нібыта з парушэннем Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”, без спасылак на канкрэтную норму дадзенага заканадаўчага акта. Пакладзены ў аснову рашэння аб адмове ў рэгістрацыі аб’яднання тэзіс аб парушэнні парадка правядзення масавых мерапрыемстваў супярэчаць заканадаўству аб грамадскіх аб’яднаннях і практыцы яго прымянення. Міністэрства спрабуе весці небяспечную і відавочна незаконную практыку, якая патрабуе ад ініцыятараў стварэння грамадскіх аб’яднанняў падпарадкоўвацца пры правядзенні ўстаноўчых сходаў нормам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Неабходна адзначыць, што Міністэрства юстыцыі пры разглядзе дакументаў, пададзеных на рэгістрацыю Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”, некалькі разоў парушыла заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб грамадскіх аб’яднаннях. Заява аб рэгістрацыі Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” разам з належна аформленым пакетам дакументаў, неабходных для рэгістрацыі аб’яднання, было пададзена для разгляду ў Міністэрства юстыцыі 11 верасня 2007 года. Аднак 14.09.2007 дакументы, пададзеныя на рэгістрацыю, былі вернуты заснавальнікам у адпаведнасці з тым, што ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь у стадыі падрыхтоўкі справы да судовага разбіральніцтва знаходзілася грамадзянская справа па скарзе на рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” (г.зн. другой юрыдычнай асобы). Акрамя таго, заканадаўства Беларусі аб грамадскіх аб’яднаннях не прадугледжвае такой формы працы з дакументамі аб’яднанняў, пададзеных на рэгістрацыю, як іх вяртанне заснавальнікам без разгляду (Міністэрства юстыцыі можа прыняць адно з трох рашэнняў: рашэнне аб рэгістрацыі, адмове ў рэгістрацыі, адтэрміноўка ў рэгістрацыі).

Больш за тое, на сённяшні дзень кіруючым органам аб’яднання да гэтага часу не атрымана рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”, хаця адведзены заканадаўствам Міністэрству юстыцыі месячны тэрмін для разгляду заявы, пададзенай на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання, скончыўся 11 кастрычніка 2007 года”.

Каментар намесніка старшыні ствараемага ПАГА “Рух “За Свабоду“ Юрася Губарэвіча:

“Мы будзем абскарджаваць гэта рашэнне Мінюста ў Вярхоўным судзе. І мы будзем зноў і зноў падаваць дакументы на рэгістрацыю. Мы прымусім ўлады тлумачыць свае рашэнні перад грамадскасцю. Больш за тое, дзве адмовы ў рэгістрацыі мы разглядаем як прадузятыя адносіны і як тэндэнцыю. Гэтага дастаткова, каб падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. І мы гэта абавязкова зробім пасля ўсіх фармальнасцяў па абскарджаванні рашэння Мінюста”.

Нагадаем, заснавальнікі ПАГА “Рух “За Свабоду” да гэтага часу не атрымалі афіцыйнага адказу з Міністэрства юстыцыі наконт рэгістрацыі аб’яднання. Дакументы на рэгістрацыю ПАГА “Рух “За Свабоду” былі пададзены 11 верасня. Мінюст адмовіўся іх разглядаць, патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што 18 ліпеня гэтаму аб’яднанню было адмоўлена ў рэгістрацыі і зараз ў Вярхоўным судзе разглядаецца справа па скарзе аб’яднання на рашэнне Мінюста. Тады Міністэрства юстыцыі не заўважыла, што дакументы на рэгістрацыю падала арганізацыя з іншай назвай, статутам і складам занавальнікаў ПАГА “Рух “За Свабоду”, устаноўчы сход якой прайшоў 11 жніўня пад Заслаўем. 21 верасня заснавальнікі ПАГА “Рух За Свабоду” паўторна аднеслі дакументы аб'яднання на рэгістрацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international