ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) стала лаурэатам прэміі імя А. Сахарава за свабоду думкі (Sakharov Prize for Freedom of Thought), якую штогод уручае Еўрапарламент.

2004 2004-10-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Прэс-служба ГА" Беларуская асацыяцыя журналістаў". Імя пераможцы, якое лідэры палітычных груп Еўрапарламента выбралі сярод трох прэтэндэнтаў, было агучана 28-га кастрычніка ў Бруселі. БАЖ быў прапанаваны ў якасці кандыдата на атрыманне прэміі групай парламентароў ад Еўрапейскай народнай партыі. Цырымонія ўзнагароджання мае адбыцца ў снежні г.г.
"Беларуская асацыяцыя журналістаў праяўляе сябе як змагар за незалежныя медыі", - гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе, распаўсюджаным з гэтай нагоды. Прэзідэнт Еўрапарламента Джозэп Борэл заявіў, што "прысуджэнне прэміі Сахарава -2004 Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая змагаецца за свабоду інфармацыі насуперак спробам прэзідэнта Лукашэнкі задушыць яе, з'яўляецца вельмі станоўчай падзеяй. Вынікі апошніх выбараў у гэтай краіне паказалі, што тыя, хто змагаецца за свабоду інфармацыі ў Беларусі і ва ўсім свеце, заслугоўваюць нашай падтрымкі", - заявіў Дж. Борэл.

Сахараўская прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 1988 г., "за дасягненні ў справе змагання за правы і асноўныя свабоды чалавека, за абарону правоў меншасцяў, павагу да міжнароднага права, унёсак у развіццё дэмакратыі і адстойванне вяршэнства закона". Першым лазрэатам прэміі Сахарава (у 1988 г.) быў Нэльсан Мандэла; у 2003 г. узнагароду прысудзілі Арганізацыі аб'яднаных нацый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international