Марыюш Машкевіч: Палітыка Польшчы да Беларусі ня зьменіцца

2007 2007-10-23T14:06:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Польшчы перамагае партыя “Грамадзянская платформа”. На думку Марыюша Машкевіча, былога польскага амбасадара ў Мінску, для Беларусі гэта нічога істотна не зменіць: “Што тычыцца знешняй палітыкі ў адносінах да Беларусі, дык ніякіх зменаў ня будзе. Тактыка, распрацаваная два гады таму, будзе працягвацца. Максімум – гэта нейкія касметычныя змены, якія будуць залежаць ад асобы міністра замежных справаў”, -- заявіў Машкевіч “Еўрарадыё”.

Цікава, што магчымы будучы прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск мае статус неўязнога ў нашую краіну. У снежні мінулага года яму адмовілі ва ўездзе ў Беларусь, куды ён збіраўся па запрашэнні Саюза палякаў Беларусі. Спадар Машкевіч расказаў, што шмат хто з польскіх афіцыйных асобаў не можа наведаць Беларусь: “Ён ужо наведваў Беларусь, але на другі раз яго не ўпусцілі. Я таксама не ўязны ў Беларусь, дый шмат хто з польскіх афіцыйных асобаў маюць такі статус. Дый наўрад ці Туск захоча ехаць да Сідорскага”.

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі пакуль ніяк не каментуюць неўязны статус Дональда Туска. Богдан Кліх, дэпутат Еўрапарламенту ад партыі “Грамадзянская платформа”, у інтэрв’ю “Еўрарадыё” таксама пацвердзіў, што знешняя палітыка ў дачыненні да Беларусі не зменіцца. Так, напрыклад, спадар Кліх запэўніў, што праграма імя Каліноўскага для рэпрэсаваных у Беларусі студэнтаў і надалей будзе працаваць у Польшчы: “Я цалкам перакананы, што праграмы, якія былі скіраваныя на адпаведныя асяроддзі, а менавіта на тых, хто стварае грамадзянскую супольнасць у Беларусі, будуць працягвацца і надалей”.

Наконт беларускага незалежнага тэлеканала “Белсат”, які дагэтуль лабіравала партыя “Права і справядлівасць”, дэпутат Кліх не спяшаецца нешта гаварыць да таго моманту, пакуль не будзе створана кааліцыя для ўтварэння ўрада: “З адказам на гэтае пытанне трэба пачакаць, пакуль не створыцца новы парламент, створыцца кааліцыя і будуць назначаныя кіраўнікі на канкрэтныя пасады”, – гаворыць адзін з лідэраў партыі – пераможцы выбараў у Польшчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international