Як зьменяцца стасункі паміж Варшаваю й Менскам з прыходам у Польшчы новага прэм’ера?

2007 2007-10-23T13:50:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зь вялікаю доляю верагоднасьці можна сьцьвярджаць, што ў выніку пазачарговых парлямэнцкіх выбараў у Польшчы й перамогі на іх лібэральнае партыі “Грамадзянская плятформа” новым прэм’ер-міністрам краіны стане лідэр “ГП” Дональд Туск. Як вядома, у жніўні бягучага году Дональду Туску, а таксама кіраўніку дэпутацкае групы “Салідарнасьць зь Беларусьсю” у польскім Сэйме і дэпутату ад “Грамадзянскай плятформы” ?обэрту Тышкевічу было адмоўлена ва ўезьдзе ў нашую краіну. Як зьменяцца стасункі паміж Менскам і Варшаваю па прыходзе новага прэм’ера – у дачыненьні да якога ўлады паступілі ““недыпляматычна”?

Палітоляг Валеры Карбалевіч мяркуе, што зьнешняя палітыка такой краіны, як дэмакратычная Польшча, рэзка ня зьменіцца з прыходам новага ўраду.

-- Польшча – гэта краіна азьвязу, дзе асноўныя кірункі зьнешняе палітыкі каардынуюцца ў межах усёй эўрапейскай супольнасьці, -- лічыць экспэрт. – Таму нейкіх важных зьменаў у беларуска-польскіх дачыненьнях чакаць ня варта.

Зь ім згодны сустаршыня Нацыянальнага камітэту Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, адказны за міжнародныя стасункі, Вінцук Вячорка.

-- Стаўленьне Польшчы да Беларусі фармуецца на панадпартыйным роўні, і я ня думаю, што будуць нейкія прынцыповыя зьмены, -- мяркуе лідэр Партыі БНФ. – Адказныя польскія палітыкі зыходзяць з таго, што Беларусь павінная быць незалежнай дэмакратычнай дзяржавай, і многія зь іх прыклалі шмат намаганьняў на міжнародным узроўні, каб такая пазыцыя Польшчы ў гэтым пытаньні сталася і пазыцыяй агульнаэўрапейскай.

Вінцук Вячорка адзначыў, што прадстаўнікі менавіта “Грамадзянскай плятформы” спрычыніліся да падтрымкі дэмакратычнае будучыні Беларусі. “Маючы новыя магчымасьці, яны праявяць сябе яшчэ больш”, -- спадзяецца палітык.

-- Дональд Туск, які ўдзельнічаў у канфэрэнцыях, прысьвечаных дэмакратычнай будучыні Беларусі, як і знаныя сябры “Грамадзянскай плятформы” Ян ?акіта, Барбара Кудрыцка, Яцэк Сар’юш-Вольскі, Богдан Кліх, ?обэрт Тышкевіч ня толькі маюць фармальную пазыцыю, але і добра ведаюць сытуацыю ў Беларусі, -- адзначае Вінцук Вячорка.

На думку Валерыя Карбалевіча, існуе шэраг момантаў, якія здольныя ўсё ж унесьці нейкія негатыўныя адценьні ва ўзаемадачыненьні паміж кіраўніцтвамі дзьвюх дзяржаваў. Гэта і згаданы прыклад з адмовай у візе, і тое, як пракамэнтаваў гэты факт сам кіраўнік Беларусі.

-- Далі ў морду і правільна зрабілі, прыкладна так прагучала ягоная рэпліка. І вось цяпер давядзецца мець справу з чалавекам, якому “далі ў морду”, бо верагоднасьць таго, што ён стане прэм’ерам, даволі вялікая”, -- мяркуе палітоляг.

 

Паводле Валерыя Карбалевіча, калі ў эканамічным пляне нашыя стасункі разьвіваюцца, то палітычныя зносіны застаюцца даволі напружанымі.

-- Асабліва яны ўскладніліся пасьля вядомых падзеяў з Саюзам палякаў Беларусі ў 2005-м годзе, якія ёсьць чыньнікам, што перашкаджае паляпшэньню стасункаў паміж Менскам і Варшаваю, -- лічыць экспэрт. – Пакуль гэтая праблема ня вырашыцца, яна будзе азмрочваць нашыя адносіны, хаця прыезд у Беларусь новага польскага амбасадара – гэта жэст Варшавы, які сьведчыць пра жаданьне размарожваць дачыненьні.

Але беларускі бок, на думку Валерыя Карбалевіча, увесь час іх псуе. Палітоляг прыгадаў нядаўні факт затрыманьня ў Гародні й асуджэньня да вялікага грашовага штрафу старшыні СПБ Анжалікі Борыс і журналіста выданьня "Magazyn Polski na uchodzstwie" Ігара Банцара.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international