Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Парламент Літвы пасьля дадатковага абмеркаваньня і зьменаў прыняў рэзалюцыю “Адносна парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму у Беларусі”.

29.10.2004.

У рэзалюцыі адзначаецца: “Беларускія улады праігнаравалі заклікі АБСЭ, Рады Эўропы, і Эўрапейскага Зьвязу нармалізаваць дачыненьні з апазыцыяй, забясьпечыць сапраўдную незалежнасьць сродкаў масавай інфармацыі і доступ да яе усім палітычным групам, зьмяніць законы, якія рэглямэнтуюць парадак выбараў, у адпаведнасьці з дэмакратычнымі стандартамі”.

У рэзалюцыі Сойму Літвы адзначаюцца высновы АБСЭ і Рады Эўропы адносна выбараў і рэфэрэндуму у Беларусі і робіцца выснова: “Працяг прэзыдэнцкага тэрміну на неабмежаваны час ацэньваецца як відавочнае парушэньне эўрапейскіх дэмакратычных традыцыяў. Сойм Літоўскай Рэспублікі … мае сур`ёзныя падставы сумнявацца, што выбары ў беларускі парлямэнт 17 кастрычніка 2004 году былі свабоднымі й справядлівымі, і таму ня могуць быць прызнаныя законнымі. Меркаваньні Сойму Літоўскай Рэспублікі адносна дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь будуць залежыць ад прынцыповай дзейнасьці гэтых дэпутатаў у сфэры пашырэньня дэмакратыі і правоў чалавека у Беларусі”.

Папраўка пра незаконнасьць выбараў у Беларусі ў рэзалюцыю Сойму была дадзеная пасьля прапановы Расы Юкнявічэне з партыі кансэрватараў, адзначае «Радыё Свабода».

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования