Крысьціна Шацікава збіраецца судзіцца з БТ

2007 2007-10-23T12:58:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вядомая апазіцыйная актывістка Крысціна Шацікава збіраецца судзіцца з БТ. Апроч таго, бліжайшым часам яна мае намер скардзіцца на дырэктара школы, у якой навучаюцца яе дзеці, і кіраўніцтва псіхіятрычнай клінікі, у якой яе ўтрымлівалі падчас затрымання ўвесну гэтага года.

  Тым больш, што ў дасланым Крысціне Шацікавай лісце з Міністэрства аховы здароўя прызнаны той факт, што падчас затрымання былі парушаны нормы заканадаўства.

Сюжэт БТ, які абурыў Крысціну, пабачыў свет у праграме “Панорама недели”. У ім аўтар сюжэта Юрый Пракопаў сцвярджаў, што Шацікава “закінула” двух непаўнагадовых дзяцей, якія пазбаўлены бацькоўскай ласкі і жывуць з бабуляй і дзядуляй у Магілёве. Як сцвярджае аўтар сюжэта, Крысціне проста няма калі займацца выхаваннем дзяцей, паколькі яна прымае удзел ва ўсіх акцыях апазіцыі. У сюжэце гаворыцца аб тым, што дзеці вядуць сябе дзіўна, і ставіцца пад сумнеў псіхічнае здароўе самой Шацікавай.

У інтэрв'ю ?ацыі Крысціна Шацікава патлумачыла сваё рашэнне судзіцца з БТ: “Тое, што паказвалі – гэта хлусня. Пра малодшага сына, напрыклад, казалі, што яго паводзіны неадэкватныя, што ён прагульвае школу, што не так абсалютна. Мае дзеці навучаюцца на “выдатна”.

Наконт перспектыў судовага разбіральніцтва Крысціна ілюзіяў не мае: “Ведаю, што адразу я не атрымаю выніка, але я ўсё ж такі спадзяюся на тое, што некалі не будзе дыктатуры, гэтай улады, а таму ў свой час людзі, якія парушалі закон, будуць прыцягнутыя да адказнасці”.

На пытанне аб тым, навошта спатрэбіўся гэты дыскрэдытуючы яе сюжэт, Крысціна кажа, што дакладна не ведае, але нагадвае, што ён выйшаў напярэдадні Еўрапейскага маршу: "Калі яны хацелі такім чынам дабіцца таго, каб я не пайшла, то гэта глупства. Я наадварот яшчэ раз пераканалася ў правільнасці свайго выбару".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international