Моладзевага лідэра Мікіту Сасіма зноў збіраюцца прызваць на тэрміновую службу ў беларускае войска.

2007 2007-10-22T15:47:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Падчас зняволення на Акрэсціна мяне выклікалі ў кабінет, дзе сядзеў прадстаўнік ваенкамата Баранавічаў (у гэтым горадзе я прапісаны), некалькі супрацоўнікаў КДБ і нейкі чалавек з відэакамерай. Прадстаўнік ваенкамата азнаёміў мяне з дакументам, у якім пералічаныя меры за парушэнне правіл воінскага ўліку. Сказалі, што я павінен прайсці медкамісію. Далі позву ў ваенкамат пад роспіс. Супрацоўнікі КДБ увесь гэты час пагрозліва маўчалі», — паведаміў Мікіта Сасім прэс?цэнтру Хартыі’97.

Пасля выхаду на свабоду (Сасім адседзеў 5 сутак арышту за ўдзел у падрыхтоўцы Еўрапейскага Марша) апазіцыянер паехаў у Баранавічы — праходзіць медкамісію. Лекары ваенкамата, праверыўшы здароўе патэнцыйнага прызыўніка, прыйшлі да высновы, што яму неабходна прайсці дадатковае абследаванне ў мясцовай паліклініцы — дагэтуль адчуваюцца наступствы чэрапна?мазгавой траўмы, нанесенай Сасіму беларускімі амапаўцамі.

Нагадаем, што 16 верасня 2005 года міліцыя разагнала ў Менску акцыю ў памяць зніклых і адняла ў яе ўдзельнікаў партрэты зніклых палітыкаў і нацыянальныя сцягі. У той дзень моладзевы лідэр Мікіта Сасім падняў над галавой сваю джынсавую кашулю як сімвал супраціву дыктатуры. Жорстка збіты АМАПам ён патрапіў у шпіталь з страсаннем мозгу. 14 сакавіка 2006 года, незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў, Мікіту Сасіма арыштавалі. АМАП схапіў яго проста на вуліцы ў Менску.

У аддзяленні міліцыі Мікіту стала дрэнна, «хуткая дапамога» адвезла яго ў шпіталь, дзе яму тэрмінова прааперавалі апендыцыт. Аперацыя прайшла ўначы, а раніцай, закутага ў кайданкі моладзевага лідэра, прывезлі ў яго родны горад Баранавічы. У баранавіцкім шпіталі Мікіта ляжаў прыкаваным да ложка і пад аховай міліцыі. Праз тыдзень яго кінулі ў камеру следчага ізалятара. Высветлілася, што супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа «за ўхіленне ад воінскай службы». Пра збіццё АМАПам і страсанне мозгу ваенкамат вырашыў не ўспамінаць. 12 траўня 2006 года судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Мікіта Самім быў прысуджаны да 3 месяцаў арышту.

«Пакуль на мне «вісела» судзімасць, мяне нельга было заклікаць у войска. Цяпер жа яны маюць намер абуць мяне ў боты ў што б тое ні стала. Відавочна, нашаму войску бракуе салдат, якія адседзелі ў турме за палітычную дзейнасць. Калі патраплю ў войска, абавязкова падзялюся досведам з іншымі байцамі», — адзначыў Мікіта Сасім у інтэрв’ю прэс?цэнтру Хартыі’97.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international