Дзiцячаму прытулку Мядзельшчыны забаронена прымаць падарункi ад Партыi БНФ.

2007 2007-10-22T15:22:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З вясны гэтага года партыя збiрала рэчы, неабходныя для цяжка хворых дзяцей i дзяцей-сiрот, i перадавала iх дзецям, якiя аказалiся ў бядзе. Аднак па загадзе мясцовай вертыкалi ў Мядзелi дапамогу пряняць адмовiлiся.

— Перад 20-й гадавiнай чарнобыльскай катастрофы мы абвясцiлi збор рэчаў для малых пацыентаў дзiцячага онка-гематалагiчнага дыспансера ў Бараўлянах, — расказвае старшыня партыi Вiнцук Вячорка. — Людзi прыносiлi рэчы лiтаральна штодня. Мы завезлi iх у Бараўляны, а потым вырашылi, што гэтая справа не павiнна быць разавай кампанiяй. Пасля гэтага мы перадавалi сабраную дапамогу хворым у тры медыцынскiя ўстановы розных абласцей. Але сутыкнулiся з чаканай праблемай. Пэўныя кiраўнiкi медыцынскiх устаноў, шчыра дзякуючы за дапамогу, баялiся, што факт яе аказання стане вядомы iхняму кiраўнiцтву i пашкодзiць iм. Але мы стамiлiся ад такой канспiрацыi, вырашылi дзейнiчаць адкрыта. Высветлiўшы, што Мядзельскаму прытулку патрэбная дапамога напiсалi тамтэйшай адказнай за iдэалогiю Надзеi Герновiч. I яна... забаранiла дзiцячаму прытулку атрымлiваць дапамогу на той падставе, што там i так усё добра!

Але ж нiдзе ў свеце, нават у самых заможных краiнах, установы для дзецей-сiрот не раскашуюць i ахвотна прымаюць дапамогу! Акрамя таго, мы павiнны цанiць шчыры парыў нашых людзей, якiя такую дапамогу хочуць даць. Дык няўжо Мядзельскi дзiцячы прытулак купаецца ў раскошы?! — рытарычна пытаецца Вiнцук Вячорка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international