“Урок беларускай мовы” стаў “Лепшым еўрапейскім дакументальным кіно”

2007 2007-10-22T15:16:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дакументальны фільм “Урок беларускай мовы” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага атрымаў прэстыжную прэмію Савета Еўропы на фестывалі Prix Europa. Узнагароджанне адбылося ў суботу ўвечары ў Берліне. Фільм перамог у намінацыі "Лепшае еўрапейскае дакументальнае кіно".

Пра гэта з Нямеччыны Еўрарадыё паведаміў адзін з герояў стужкі Франак Вячорка: “У Берліне адбыўся штогадовы фестываль тэлевізійных і мастацкіх фільмаў. Тут удзельнічалі стужкі з усіх куткоў Еўропы. Удзельнічалі таксама і розныя беларускія фільмы, у тым ліку стужка Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. “Урок беларускай мовы” удзельнічаў у цэлым шэрагу намінацый і атрымаў прыз Савета Еўропы. Узнагароду ўручалі прадстаўнікі еўрапарламента і вышэйшае кіраўніцтва Савета Еўропы”.

Фільм “Урок беларускай мовы”, прысвечаны сакавіцкім падзеям у нашай краіне падчас прэзідэнцкіх выбараў, распавядае пра закрыты ўладамі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа і яго навучэнцаў. Гэта ўжо 16 узнагарода гэтага фільма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international