Сёньня Менскі гарадзкі суд будзе разглядаць справу Юрася Алейніка

2007 2007-10-22T10:31:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня, 22-га кастрычніка, у Менскім гарадзкім судзе адбудзецца разгляд справы студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Юрася Алейніка. Маладзён быў адлічаны з гэтай навучальнай установы за парушэньне ўнутранага распарадку і дысцыпліны й прагулы (гэта афіцыйнае тлумачэньне), але, як лічаць праваабаронцы, адбылося гэта па палітычных матывах.

Справу Юрася Алейніка ўжо двойчы разглядаў суд Кастрычніцкага раёну беларускае сталіцы, а ў жніўні бягучага году Менскі гарадзкі суд задаволіў скаргу Алейніка, і справа была накіраваная на паўторны разгляд у згаданы вышэй раённы суд. Аднак судзьдзя Кругава прызнала дзеяньні адміністрацыі Акадэміі кіраваньня законнымі. Цяпер менавіта гэтае рашэньне аб адмове студэнту ў аднаўленьні на месцы навучаньня абскарджваюць Юрась Алейнік ды ягоныя абаронцы ў Менгарсудзе.

Пачатак разгляду справы – а 10-й гадзіне па адрасе Менск, вул. Дуніна-Мацінкевіча, 1

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international