У Ваўкавыску працягваюць галадоўку праваабаронца Мікалай Аксаміт і рэдактар “Местной газеты” Андрэй Шантаровіч

2004 2004-10-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. У Ваўкавыску праваабаронца галадае Мікалай Аксаміт, які быў на мінулых выбарах даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Мікалая Аўтуховіча. Ён пратэстуе супраць вынікаў выбараў, лічыць іх сфальсыфікаванымі. Ён напісаў заяву ў райвыканкам і патрабуе расьсьледаваць усе прыклады парушэньняў ды пакараць вінаватых.

У пакоі, дзе галадае Мікалай Аксаміт, стаяць блёкі бутэлек з мінэральнай вадой і эцюднік зь недакончанай карцінай. Спадар Аксаміт кіруе правообарончай аргнізацыяй “Аслона”. Калісьці, у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, ён належаў да апазыцыйнай фракцыі. Пра мінулыя выбары ён гаворыць: “Гэта мой асабісты пратэст супраць таго, што ўлады зрабілі. І яны павінны ведаць: людзі ведаюць, што мясцовыя ўлады зрабілі зь іхнімі галасамі. Яны павінны разумець, што зараз, як расіяне кажуць: у Беларусі на наступным рэфэрэндуме будзе такое пытаньне вынесена – што прэзыдэнтам Беларусі можа быць толькі той чалавек, які мае прэзыдэнцкі стаж... Тое, што адбылося 17-га – гэта нельга назваць выбарамі, гэта ня проста выбары, гэта такі цынізм, гэта нагадвае былыя сталінскія часіны”.

Нагадаем, што ў Ваўкавыску таксама галадае (з 20 кастрычніка) галоўны рэдактар “Местной газеты” Андрэй Шантаровіч. Ён пратэстуе супраць таго, што Міністэрства інфармацыі прыпыніла выхад газэты і патрабуе, каб райвыканкам даў дазвол на разьмяшчэньне рэдакцыі ў Ваўкавыску. Яна пакуль зарэгістравана ў Смаргоні, адкуль прыехаў спадар Шантаровіч. Дарэчы, да прыпыненьня выданьня, выходзілі два выпускі “Местной газеты” – ваўкавыскі і смаргонскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international