Міхаіла Марыніча пакінулі ў ізалятары КГБ яшчэ на месяц “у інтарэсах сьледзтва”
28.10.2004.
Пра гэта паведаміла “Радыё Свабода”. Былога міністра замежнаэканамічных сувязяў Міхаіла Марыніча “ў інтарэсах сьледзтва” пакінулі ў ізалятары КГБ яшчэ на месяц. Дазвол на працяг утрыманьня пад вартай дадзены ў пракуратуры Беларусі.Справу былога міністра і амбасадара сьледчыя КГБ вядуць шэсьць месяцаў. Міхаіла Марыніча абвінавачваюць у незаконным валоданьні зброяй і крадзяжы маёмасьці. Вінаватым ён сябе не прызнае.
З 26 красавіка Міхаіла Марыніча ўтрымліваюць ў сьледчым ізалятары КГБ — “амэрыканцы”. На мінулым тыдні дактары менскіх клінік на замову сьледзтва агледзелі вязьня і зрабілі выснову, што ягонае здароўе за час арышту пагоршылася.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











