Жлобінскі раённы суд пагадзіўся з мясцовым гарвыканкамам

2007 2007-10-19T10:57:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд пакінуў у сіле рашэнне мясцовага выканкама аб забароне правядзення пікета ў падтрымку Аляксандра Казуліна.

 

Як паведаміў ?ацыі адзін з ініцыятараў пікета Марат Афанасьеў, сёння ў памяшканні раённага суда адбылося судовае паседжанне, на якім разглядаўся іск жлобінскіх дэмакратаў супраць мясцовых уладаў. На думку актывіста АГП Афанасьева, раённыя ўлады парушылі беларускае заканадаўства, забараніўшы грамадзянам ладзіць мерапрыемства ў абарону экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. “15 жніўня ў выканкам была пададзеная заяўка на правядзенне пікета ў абарону Казуліна. Спачатку мясцовыя ўлады спасылаліся на адсутнасць прыдатных пляцовак для правядзення акцыі, пасля ўзялі рашэнне Маскоўскага раённага суда Мінска, у якім пазначалася, што Казулін не з’яўляецца палітычным вязнем. Па атрыманні адмовы ў правядзенні пікету было прынятае рашэнне звярнуцца у раённы суд”, - зазначыў Афанасьеў.

Паводле заяўніка, інтарэсы мясцовых уладаў у судзе прадстаўляў юрысконсульт выканкама, які падчас паседжання заявіў, што арганізатары пікетаў распальваюць нацыянальную варожасць і дэстабілізуюць сацыяльную сітуацыю ў раёне. Дэмакраты, сваёй чаргой, папрасілі зафіксаваць суддзю гэтыя высновы прадстаўніка ўладаў у пратаколе. “Мы збіраемся абскарджваць рашэнне Жлобінскага суда ў абласным, каб давесці неправамоцнасць рашэнняў раённых кіраўнікоў”, - дадаў актывіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international