23 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд скаргі ГПА “Вясна” на адмову Мінюста ў рэгістрацыі

2007 2007-10-18T16:25:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі адбылася папярэдняя гутарка па скарзе Грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” на рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі.

На распарадчым паседжаньні бок Мінюсту прадстаўляў начальнік аддзелу грамадзкіх аб’яднаньняў Печкураў А.В., бок ГПА “Вясна” – праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Сп.Печкураў прадставіў пісьмовыя пярэчаньні на скаргу ГПА “Вясна”, якія, па сутнасьці, не дадаюць нічога новага і фактычна дублююць матывіроўку рашэньня Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі.
Тое, што 20 заснавальнікаў ГПА “Вясна” з 69 былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці, на думку кіраўніцтва Міністэрства, можа сьведчыць “пра наяўнасьць іншых мэтаў дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня, не указаных у статуце”.
Акрамя таго, як зазначана ў пярэчаньнях, згодна з патрабаваньнямі Закону “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” грамадзкія аб’яднаньні маюць права абараняць правы і законныя інтарэсы, а таксама прадстаўляць у дзяржорганах і іншых арганізацыях інтарэсы толькі сваіх сябраў. Гэта, на думку Мінюста, “не суадносіцца з асноўнай мэтай дзейнасьці ГПА “Вясна” – забесьпячэньне правоў і свабод чалавека, якія вынікаюць з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Канстытуцыі ?эспублікі Беларусь”.
Мінюсту таксама не спадабалася квітанцыя аплаты рэгістрацыйныйнага збору, бо ў ёй не пазначана, за што пералічаныя грошы, таму яна не прынятая ў якасьці банкаўскага дакументу аб аплаце дзяржпошліны.

Алесь Бяляцкі сказаў, што зьдзіўлены неверагодна нізкім прававым узроўнем супрацоўнікаў юстыцыі, і спадзяецца даказаць на судовым працэсе беспадстаўнасьць з юрыдычнага боку адмовы ў рэгістрацыі праваабарончага аб’яднаньня.

Заснавальнікі ГПА “Вясны” зьвяртаюцца да прадстаўнікоў беларускай і міжнароднай грамадзкасьці, да партыйных лідэраў і журналістаў, да сваіх сяброў і ўсіх тых, каму патрэбна дапамога праваабаронцаў, прыйсьці 23 кастрычніка ў 11 гадзінаў у Вярхоўны суд (Менск, вул. Леніна, 28), каб падтрымаць іх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international