На філфаку БДУ перастала існаваць катэдра беларускай літаратуры ХХ стагодзьдзя

2004 2004-10-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.На філялягічным факультэце Белдзяржунівэрсытэту катэдра беларускай літаратуры ХХ стагодзьдзя аб’яднаная з катэдрай гісторыі культуры. Кіраўніцтва факультэту сьцьвярджае, што зроблена гэта ў рамках адмысловай праграмы рэструктурызацыі БДУ.

Пісьменьнік і літаратуразнаўца Міхась Тычына, які шмат гадоў выкладаў на ўжо фактычна скасаванай катэдры, згадвае, што зусім нядаўна праходзілі яе ўнутраныя праверкі, і іх вынікі былі вельмі станоўчыя. Відавочных падставаў да кардынальнай рэвізіі не было, а таму спадар Тычына называе аб’яднаньне штучным.

(Тычына: ) “Катэдра беларускай літаратуры ХХ стагодзьдзя — гэта каранёвая катэдра, зь якой увогуле філфак узьнік. Прынамсі, вядома, што ўсе астатнія катэдры так ці інакш вырасьлі зь яе, ня кажучы ўжо пра імёны загадчыкаў, якія там працавалі. Так што, я лічу, гэта штучнае аб’яднаньне, бо ўсё ж розныя рэчы — міталёгія і літаратура”.

Міхась Тычына выказаў меркаваньне, што такія захады кіраўніцтва БДУ, падтрыманыя кіраўніцтвам філялягічнага факультэту, можна паставіць у адзін шэраг зь ліквідацыяй Беларускага гуманітарнага ліцэю ды Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international