?эдактар часопіса Саюзу палякаў на Беларусі Ігар Банцар вызвалены датэрмінова

2007 2007-10-18T14:55:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 кастрычніка з гродзенскага ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Ігар Банцар - рэдактар часопіса Саюзу палякаў на Беларусі "Magazyn Polski na uchodzstwie". Тэрмін зняволення журналіста павінен быў скончыцца 20 кастрычніка.

Як паведамляла раней прэс-служба ГА “БАЖ”, увечары 17 кастрычніка калегі журналіста – актывісты Саюза палякаў – планавалі зладзіць акцыю пратэсту каля будынку Кастрычніцкага ?АУС, дзе месціцца ізалятар. Яны ўпэўненыя, што І. Банцара вызвалілі датэрмінова менавіта з мэтаю прадухіліць збор вялікай колькасці людзей.

“Мяне самога здзівіла гэтае датэрміновае вызваленне, – зазначыў Ігар Банцар у гутарцы з прэс-службай БАЖ. – На маё пытанне, з чым гэта звязанае, начальнік ізалятара адказаў, што ў новым Адміністратыўным кодэксе ёсць норма, якая дазваляе адпускаць пасля адбыцця паловы тэрміна пакарання. Маўляў, вось мы яе выкарысталі”. На думку І. Банцара, улады проста не захацелі яшчэ адной акцыі пратэсту каля міліцэйскага пастарунка.

І.Банцар быў затрыманы 10 кастрычніка супрацоўнікамі міліцыі і абвінавачаны ў “нецэнзурнай лаянцы”. 11 кастрычніка Ленінскі раённы суд Гродна пакараў журналіста 10-ю суткамі адміністратыўнага арышту з дробнае хуліганства. На знак пратэсту яшчэ ў судзе Ігар Банцар абвясціў галадоўку, якую працягваў 6 дзён - аж да вызвалення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international