Зьмітра Падрэза выключылі з БДТУ

2007 2007-10-17T17:47:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Даволі звыклае для сучаснай Беларусі завяршэнне атрымаў выпадак з затрыманнем 6 кастрычніка ўначы ў Мядзелі актывіста ?уху "За Свабоду" Зміцера Падрэза. Сёння, як паведаміў Зміцер, кіраўніцтва ўніверсітэта (БДТУ), у якім ён навучаецца, паведаміла пра прынятае рашэнне аб выключэнні. Прычына - нібыта "парушэнне статуту універсітэта". Але фактычна прычынай выключэнне стаў "сігнал" ва універсітэт з боку Мядзельскай міліцыі.

Нагадаем, падчас затрымання Зміцера Падрэза быў складзены пратакол аб правапарушэнні. Пазней, мядзельская міліцыя адмовілася весці справу далей. Справа была прыпынена, да суда не дайшла.

Наконт сваіх бліжэйшых дзеянняў Зміцер Падрэз пакуль што не вызначыўся: мажліва, будзе дзейнічаць як і выключаны з Акадэміі кіравання Юрый Алейнік. Але бясплённасць Юрыя і яго адвакатаў адстаяць свае правы ў беларускім судзе штурхае да іншага - працяг навучання за мяжой.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international