Акцыя салідарнасьці ля царквы сьвятога Язэпа

2007 2007-10-17T10:12:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 кастрычніка адбылася чарговая акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі й рэпрэсаванымі.

Каля 50 маладзёнаў а 8 гадзіне вечара сабраліся каля кляштару бэрнардынаў на супольную малітву. Людзі трымалі партрэты палітзьняволеных і тых, хто быў незаконна арыштаваны у зьвязку з «апейскім маршам».

Над усімі ўзвышаўся вялізны партрэт зьняволенага лідэра незарэгістраванага Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча.

Акцыя скончылася супольным сьпяваньнем нацыянальнага гімну «Магутны Божа».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства