“Салідарнасьць” папярэджвае пра адказнасьць

2007 2007-10-15T14:53:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Салідарнасьць” будзе дамагацца, каб прозьвішчы тых людзей сталі вядомыя амбасадарам, кіраўніцтву азьвязу, Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, каб тыя, хто карае, таксама трапілі ў сьпіс так званых “неўязных” у краіны азьвязу і ЗША.

Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” быў створаны адразу ж пасьля леташніх сакавіцкіх падзеяў – прэзыдэнцкіх выбараў, разгону намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы. За паўтара году працы па дапамогу ў камітэт “Салідарнасьць” зьвярнулася больш за 1400 чалавек.

“Ёсьць некалькі напрамкаў, па якіх мы працуем, – расказвае каардынатарка “Салідарнасьці” Жра Браніцкая. – Перш за ўсё гэта абарона акадэмічных свабодаў, адукацыйныя праграмы для тых людзей, якія былі рэпрэсаваныя, якія былі адлічаныя. Па-другое, стараемся аказаць матэрыяльную дапамогу тым, хто апынуўся ў цяжкім становішчы. Ёсьць напрамак мэдычнай дапамогі пасьля турмы: у нас ёсьць магчымасьць знайсьці санаторыю і накіраваць чалавека на лячэньне”.

Цяпер камітэт “Салідарнасьць” больш увагі стаў аддаваць юрыдычнай, прававой дапамозе, бо цягам апошняга месяца, калі пачаліся прэвэнтыўныя затрыманьні грамадзкіх актывістаў і суды перад “апейскім маршам”, колькасьць людзей, што зьвяртаюцца ў камітэт, павялічылася ў некалькі разоў.

“Зьявілася ідэя пісаць лісты тым супрацоўнікам органаў, якія парушаюць правы грамадзкіх актывістаў, – працягвае Жра Браніцкая. – Спачатку лісты былі з больш такім маральным ціскам. Асноўная ідэя была – даць зразумець, што мы фіксуем кожны такі выпадак, што мы ведаем. Цяпер мы зьмянілі форму ліста, гэта зварот. Мы будзем кантраляваць факты адказу на нашы звароты. Паводле закону аб зваротах яны павінны адказваць”.

Пакуль што адказаў з судоў, ад міліцэйскіх начальнікаў камітэт “Салідарнасьць” не атрымаў. Але актывісты камітэту перакананыя, што рэакцыя ўсё адно будзе.

Гаворыць кіраўніца Камітэту абароны рэпрэсаваных Іна Кулей: "Як гэта было з рэктарамі, калі мы падлічвалі колькасьць студэнтаў, адлічаных з той ці іншай навучальнай установы. Гэтая інфармацыя становіцца даступнай і амбасадарам азьвязу, і ў апарлямэнце, і ў Дзярждэпартамэнце. І прымаюцца рашэньні. Напрыклад, швэдзкая амбасада адмовіла ў супрацоўніцтве па акадэмічных, адукацыйных праграмах паміж унівэрсытэтамі тым, хто выключаў студэнтаў”.

Пасьля “апейскага маршу” актывісты “Салідарнасьці” падрыхтуюць падрабязную справаздачу пра ўсе апошнія затрыманьні, судовыя працэсы, падаўшы прозьвішчы ўсіх тых, хто затрымліваў, сьведчыў у судах, выносіў судовыя рашэньні.

“Усё фіксуецца, зроблены аналіз па “Маладым фронце”, і на сустрэчы з Пургурыдэсам дамовіліся, што да апошняй дэкады кастрычніка будзе цалкам перададзеная інфармацыя яму па ўсіх апошніх фактах”, – сказала Іна Кулей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international