"Ганцавіцкі час" зноў не ўключылі ў падпісны каталог

2007 2007-10-15T14:51:20+0300 2014-03-18T12:31:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belposhta.jpg

Недзяржаўную газету “Ганцавіцкі час” у чарговы раз адмовіўся ўключыць у падпісны каталог брэсцкі філіял “Белпошты”. Дзяржаўнае прадпрыемства-манапаліст палічыла “немэтазгодным” супрацоўніцтва з недзяржаўным выданнем.

“Улічваючы нязначныя наклады газеты па падпісцы ў 2005 годзе, Брэсцкі філіял ?УП “Белпошта” лічыць немэтазгодным супрацоўніцтва з ЧУП “ІнтэксПрэс-?эгіён” у распаўсюджванні па падпісцы газеты “Ганцавіцкі час”, – паведамляецца ў лісце ад 3 кастрычніка 2007 г. за подпісам дырэктара Брэсцкага філіяла ?УП “Белпошта” Г.С.Цітова.

Кіраўніцтва “Ганцавіцкага часу” лічыць такі адказ фармальным.

Паводле галоўнага рэдактара выдання Аляксея Белага, у 2005 годзе газета ўваходзіла ў тройку самых шматнакладных выданняў, якія распаўсюджваліся на Ганцаўшчыне праз падпіску – разам з дзяржаўнай мясцовай газетай “Савецкае Палессе” і рэспубліканскай “Советской Белоруссией”.

“Да таго ж, для “Белпошты” супрацоўніцтва з “Ганцавіцкім часам” было больш выгадным, чым з дзяржаўнай прэсай, распаўсюд якой здзяйсняецца па ільготных коштах”, – адзначыў у гутарцы са службай маніторынгу БАЖ намеснік галоўнага рэдактара “ГЧ” Пётр Гузаеўскі,

“Калі прытрымлівацца логікі Цітова, то атрымліваецца, што ў новага выдання наогул няма шанцаў трапіць у падпісны каталог, паколькі ў яго яшчэ зусім няма падпісчыкаў”, - кажа П.Гузаеўскі.

Паводле П. Гузаеўскага, спасылка ў адказе дырэктара брэсцкага філіяла “Белпошты” на арт. 2 Грамадзянскага кодэкса (прынцып свабоды дамовы) зроблена не да месца. “?УП “Белпошта” з’яўляецца манапалістам, і таму ў адпаведнасці з Законам ?Б “Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі” не мае права адмовіць нам у супрацоўніцтве на распаўсюд нашага выдання”, – зазначае намеснік кіраўніка “ГЧ”.

Нагадаем, напрыканцы 2005 года Брэсцкі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпошта” скасаваў супрацоўніцтва з рэдакцыяй недзяржаўнай газеты “Ганцавіцкі час”, не заключыўшы дамовы на распаўсюд у 2006 годзе (год прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі).

?эдакцыя газеты ўжо некалькі разоў безвынікова звярталася да “Белпошты” з просьбай аб уключэнні выдання ў падпісны каталог.

“Мы вельмі зацікаўленыя ў вяртанні нашай газеты ў каталог, – кажа рэдактар “Ганцавіцкага часу” і дырэктар ЧУП “ІнтэксПрэс-?эгіён” Аляксей Белы. – Менавіта падпіска магла б стаць асноўным каналам распаўсюду “ГЧ”, стымулам для росту накладу нашага выдання, якое на сёння не прадаецца ні праз кіёскі “Саюздруку”, ні праз гарадскую гандлёвую сетку”.

З просьбай аб узнаўленні супрацоўніцтва з “Ганцавіцкім часам” выдавец газеты – ЧУП “ІнтэксПрэс-?эгіён” – звярнуўся таксама ў “Брэстаблсаюздрук”. Адказу адтуль яшчэ не паступіла.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international