Славацкі дыплямат: Некалькі тыдняў мы былі сьведкамі запалохваньня людзей

2007 2007-10-15T14:01:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Беларускія людзі хочуць жыць у Еўропе не толькі геаграфічна, але і раздзяляць еўрапейскія каштоўнасці — пра гэта сведчыць правядзенне Еўрапейскага маршу" — так пракаментаваў у інтэрв'ю БелаПАН падзеі, што адбываюцца ў Мінску, часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Любамір ?эгак.

Паводле яго слоў, правядзеннем акцыі грамадзянская супольнасць Беларусі выказала "падтрымку тых імпульсаў, якія даваў беларускі ўрад, кажучы аб сваім жаданні зблізіцца з Еўропай". Пры гэтым Л.?эгак зазначыў: "Мы не можам сказаць, што мерапрыемства праходзіць бесперашкодна. На працягу некалькіх тыдняў мы былі сведкамі запалохвання людзей, арыштаў і затрыманняў за распаўсюджанне інфармацыі пра Еўрапейскі марш".

Л.?эгак звярнуў увагу на "вельмі арыгінальныя" лозунгі, што з'явіліся падчас мітынгу каля Акадэміі навук, — "Лягчэй бегаць па карнізе, чым атрымаць у Еўропу візу", "Не далі візу! Якая нізасць!" "Еўропа, давай сябраваць!". "Гэтыя плакаты дасталі з багажнікаў машын, што стаяць на стаянцы, дзе дазволена было знаходзіцца толькі аўтамабілям дзяржаўных СМІ і машынам з зацемненым шклом", — сказаў Л.?эгак.

Апрача славацкага дыпламата за ходам Еўрапейскага маршу назіралі паслы ЗША, Латвіі, Ђоніі, Літвы, Чэхіі, Швецыі, Францыі, Германіі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international