"Еўрапейскі марш" прайшоў без затрыманьняў

2007 2007-10-15T13:38:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

За паўгадзіны да правядзеньня “апейскага маршу” каля трох соцень чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы — на тым месцы, куды іх раней запрашалі арганізатары акцыі. Яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі й сьцягі азьвязу.

Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да прысутных з просьбай прайсьці на дазволенае ўладамі месца збору — да Акадэміі навук.

Дэманстранты скандавалі: “Беларусь у ?rdquo;, “Свабоду палітвязьням”.

На плошчы Перамогі некалькі моладзевых актывістаў выйшлі на праезную частку праспэкту. На плошчы Якуба Коласа калёна дэманстрантаў выйшла на праезную частку і так дайшла да Акадэміі навук.

Палова дэманстрантаў зьвярнула да Акадэміі, а прыкладна тры сотні чалавек прарваліся далей і дайшлі праспэктам да вуліцы Натуралістаў.

Дарогай адбываліся сутычкі зь міліцыянтамі, якія спрабавалі выціснуць моладзь на ходнікі. Калі машына ДАІ перакрыла рух калёне, то некалькі дзяўчат селі на асфальт, не даючы праехаць астатнім міліцэйскім машынам. У выніку сутычкі крыху пашкодзілі сыгнальную лямпу аўтамабіля ДАІ.

Моладзевыя актывісты казалі, што хацелі гэтак выказаць нязгоду зь дзеяньнямі ўладаў, якія забаранілі ім заяўлены маршрут — ад Кастрычніцкай плошчы да Нацыянальнай бібліятэкі.

Потым калёна разьвярнулася, і моладзь пайшла да Акадэміі мастацтваў. Адтуль вуліцай Сурганава ў парк Дружбы народаў, дзе іншыя ўдзельнікі “апейскага маршу” ладзілі імправізаваны мітынг.

Пасьля мерапрыемства моладзь невялікімі групамі, некалькіх дзясяткаў чалавек кожная, пайшлі да праспэкту Незалежнасьці праз двары. Яны хадзілі нейкі час на праспэкце, на плошчах Якуба Коласа і Кастрычніцкай у сініх банданах і бэйсболках, а таксама зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international