У Мастах міліцыянты шукалі актывістаў - Зьмітра Кухлея і Алеся Зарэмбюка

2007 2007-10-12T17:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ім прыносілі дахаты позвы, каб хлопцы прыйшлі ў мясцовы пастарунак 14 кастрычніка.

Зьміцер Кухлей зьяўляецца дэпутатам Мастоўскага раённага савету. У чацьвер ён перадаў у раённую пракуратуру скаргу на дзеяньні міліцыянта Лойкі і супрацоўніка КДБ Жывушкі. Ён лічыць, што яго незаконна затрымалі сёлета 26 сакавіка і пасадзілі на трое сутак. Зьміцер зазначае таксама, што яго затрымлівалі падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, ён лічыць, што гэта робіцца ў рамках кампаніі арыштаў напярэдадні акцый апазыцыі.

Міліцыянты патлумачылі жонцы Кухлея, што яго нібыта выклікаюць з нагоды ягонай скаргі - у якасьці пацярпелага.

Другі актывіст, Алесь Зарэмбюк, перакананы, што іх абодвух папросту хацелі схапіць. Жонцы Алеся сказалі, што яго выклікаюць з нагоды крадзяжа кампутара, зьдзейсьненага два дні таму. Сам ён зазначае, што быў апошнім часам на сэсіі ў Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international