Салігорская міліцыя адсочвае дэмакратычных актывістаў

2007 2007-10-13T18:54:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні апейскага Маршу супрацоўнікі Салігорскае міліцыі пачалі адсочваць мясцовых дэмакратычных актывістаў. Міліцыянты наведваюць апазыцыянэраў дома, пытаюцца ці зьбіраюцца тыя ў Менск на дазволены ўладамі "апейскі Марш - За Свабоду". Тэлефануюць на дамашнія і хатнія нумары. Асаблівую ўвагу салігосркія міліцыянты надаюць салігорскім моладзевым актывістаў, да якіх міліцыянты наведваюцца ў школу і да бацькоў з тымі ж пытаньнямі і папярэджаньнямі. Так, да прыкладу, участковыя міліцыянты наведваліся да ?ыгора Астапені і Хрысьціны Самойлавай. Акрамя плянаў маладзёнаў адносна апейскага маршу міліцыянтаў вельмі цікавіла інфармацыя пра месцазназходжаньне вядомы салігорскіх маладафронтаўцаў братоў Шылаў.

Аб прэвэнтыўных затрыманьнях, якія звычайна адбываюцца ў Салігорску напярэдадні масштабовых апазыцыйных акцыяў, на дадзены момант пакуль што нічога невядома. Як паведамілі ў прэс-служба Салігорскай філіі МФ, дэмакратычнымі актывістамі напярэдадні апейскага Маршу быў прыняты шэраг мерапрыемстваў з мэтай пазьбегнуць стандартных затрыманьняў перад акцыяй у Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international