Заснавальнік і галоўны рэдактар прыпыненай Міністэрствам інфармацыі ваўкавыскай і смаргонскай "Местной газеты" Андрэй Шантаровіч 20-га кастрычніка абвесціў бестэрміновую галадоўку.

2004 2004-10-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ён заяўляе, што будзе галадаць, пакуль не адменяць загад аб прыпыненні яго выдання і пакуль Ваўкавыскі райвыканкам не дасць узгаднення на размяшчэнне рэдакцыі газеты. Акрамя гэтага, А. Шантаровіч патрабуе, каб кампетэнтныя органы прынялі да разгляду матэрыялы з фактамі парушэнняў выбарчага заканадаўства падчас выбараў і рэферэндуму, што аказаліся ў яго распараджэнні.
У заяве А. Шантаровіча, распаўсюджанай з нагоды абвяшчэння галадоўкі, гаворыцца, што прыпыненне "Местной газеты"- "гэта не першы факт праявы ціску на выданне". Паводле галоўнага рэдактара, газету абмяжоўваюць у свабодным продажы, забараняючы гандлёвым арганізацыям заключаць дамовы на яе рэалізацыю. За час свайго існавання (са жніўня 2001 г.) газета вымушана была змяніць 4 друкарні, таму што з ёй спынялі супрацоўніцтва "па прамых званках з Ваўкавыскага райвыканкама". Газета дагэтуль не можа атрымаць узгаднення на размяшчэнне рэдакцыі ў Ваўкавыску, - падкрэслівае галоўны рэдактар.

Ён лічыць невыпадковым тое, што выданне прыпынілі напярэдадні абвяшчэння вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндума. А. Шантаровіч лічыць гэта здзекам над чытачамі і супрацоўнікамі рэдакцыі.

Зварот галоўнага рэдактара ў Міністэрства інфармацыі скончыўся тым, што яму прапанавалі пісьмова "пакаяцца". "А ў чым каяцца? - пытаецца А. Шантаровіч. - У тым, што нас чытаюць без "указак" зверху? У тым, што нашу газету не прымушаюць выпісваць? У тым, што мы пішам праўду? У тым, што наклад і папулярнасць нашай газеты перавышаюць наклад і папулярнасць газеты раённай? У гэтым мы вінаватыя?"

"Цяпрець гэта ўжо надакучыла", - гаворыцца ў заяве, якую А. Шантаровіч распаўсюдіў 20-га кастрычніка.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international