У Менску адкрылася выстава жывапісу і графікі Міхаіла Сеўрука

2007 2007-10-11T11:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміла БелаПАН дырэктар галерэі Таццяна Бембель, у экспазіцыі дэманструецца каля 50 твораў М.Сеўрука, у тым ліку 20 жывапісных палотнаў. «Усе гэтыя работы выдатнага мастака прадставілі знаўцы беларускага жывапісу XX стагоддзя, мастакі Уладзімір Крукоўскі і Ігар Бархаткоў, а таксама калекцыянеры Аляксандр і Іна ?адаевы», — сказала мастацтвазнаўца. Паводле яе слоў, экспазіцыя адлюстроўвае эвалюцыю творчасці М.Сеўрука за перыяд 1930—1970?х гадоў.

Як адзначыла Т.Бембель, выстава праводзіцца ў рамках праекта «Прыватная калекцыя», адкрытага ў студзені 2007 года. Паводле яе слоў, пасля заканчэння ў 1932 годзе факультэта выяўленчага мастацтва і музыкі Віленскага універсітэта мастак паказаў свае першыя работы на выставах 1937—1938 гадоў у Варшаве. «Пасля Другой сусветнай вайны ён жыў у Нясвіжы і працаваў у асноўным у галіне жанравай карціны і пейзажа. Мабыць таму яго унікальная творчасць належным чынам не ацэнена аматарамі мастацтва. Ускладняе вывучэнне спадчыны Сеўрука раскіданасць яго работ па зборах Беларусі, Польшчы і Літвы, а таксама адсутнасць навуковай манаграфіі па творчасці майстра, хаця вялікая колькасць яго работ захоўваецца ў музеі?кватэры М.Сеўрука ў Нясвіжы», — сказала Т.Бембель.

Выстава будзе працаваць да 10 лістапада.

Даведка "Нашай Нівы":

Міхаіла Сеўрука называлі беларускім Сэзанам. Ён быў самым заходнім зь беларускіх мастакоў. Ён да скону жыў у Нясьвіжы, так і не пераехаўшы ў Менск.
(Вэнэцыянскае люстэрка. ?Валянціна Калніна з нагоды 100-годзьдзя Міхала Сеўрука.)

Сеўрук не дачакаўся прызнаньня ад савецкіх уладаў, якія не даравалі яму ані нацыяналізму, ані сэзанізму. Несавецкі мастак жыў іншым жыцьцём у сваім родным Нясьвіжы. Яго пэрсанальная выстава ў Менску адбылася толькі праз год пасьля сьмерці.
(Сяргей Харэўскі «100 ТВО?АЎ МАСТАЦТВА ХХ СТ. Міхал Сеўрук. Жніво.»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international