Праваабарончы цэнтр “Вясна” Заява У Беларусі распачаты новы віток масавых палітычных рэпрэсій

2004 2004-10-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Парламенцкія выбары і рэспубліканскі рэферэндум у Беларусі прайшлі са шматлікімі грубымі парушэннямі нацянальнага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў. Фальсіфікацыі і маніпуляцыі, дапушчаныя ў ходзе выбарчай кампаніі, выклікалі хвалю справядлівага пратэсту грамадзянаў краіны, і як следства – беларускі аўтарытарны рэжым распачаў шалёны наступ на правы і свабоды чалавека.

За ўдзел у мірных акцыях пратэсту 18, 19 і 20 кастрычніка было затрымана больш за 60 чалавек, 29 з іх арыштаваныя, сямёра падвергнутыя вялікім штрафам. Некаторыя з удзельнікаў былі жорстка збітыя супрацоўнікамі міліцыі, у тым ліку непаўнагадовыя і дзяўчаты. У выніку збіцця шпіталізаваны з сур’ёзнымі траўмамі лідэр АГП Анатоль Лябедзька, у непрытомным стане дастаўленая ў бальніцу актывістка моладзевага дэмакратычнага руху.

ГУУС Мінгарвыканкама ўзбудзіў крымінальную справу па факце правядзення акцый пратэсту ў г. Мінску, распачаты крымінальны пераслед актывістаў апазіцыйных партый Марыны Багдановіч, Аляксандра Цынкевіча, праваабаронцы Алега Волчака, якія прымалі ўдзел у выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты.

У краіне з нарастаючай сілай працягваюць парушацца асноўныя правы і свабоды грамадзян: права на свабоднае выражэнне сваіх меркаванняў, свабоду слова, свабоду сходаў і асацыяцыяў, усталявана жорсткая сістэма цэнзуры, іншадумцы падвяргаюцца пераследу.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае сітуцыю, якая склалася ў краіне, як новы віток палітычных рэпрэсій, скіраваны на поўнае падаўленне грамадзянскіх правоў і свабодаў беларускіх грамадзян і ўсталяванне дыктатарскага рэжыму.

21 кастрычніка 2004 г. Мінск

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international