Напярэдадні масавай акцыі апазіцыі “Еўрапейскі марш” ўлады распачалі прэвентыўныя затрыманьні грамадска-палітычных актывістаў

2007 2007-10-10T14:16:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончага цэнтру “Вясна”

Мінск, 10 кастрыніка 2007 г.

9 кастрычніка 2007 г. Мінгарвыканкам прыняў рашэньне пра дазвол на правядзеньне мітынгу і шэсьця 14 кастрычніка 2007 г. Аднак, нягледзячы на гэта, улады Беларусі распачалі кампанію па прэвентыўных затрыманьнях грамадзка-палітычных актывістаў па ўсёй краіне. Так, учора супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя грамадзкія актывісты у г. Гомель Уладзімір Кацора, Андрэй Толчын і Васіль Палякоў. Адбыліся затрыманьні грамадзка-палітычных актывістаў у г. Гродна – Віктара Сзонава, Юрыя Істоміна, Дзьмітрыя Слуцкага, Івана ?амана а таксама ў г. Мінску грамадзкага актывіста Аляксандра Атрошчанку. Сярод затрыманых - адзін з заяўляльнікаў Еўрапейскага маршу Яўген Афнагель, які быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі непасрэдна пасьля перамоваў з прадстаўнікамі Мінгарвыканкаму.

Пачынаючы з вясны 2006 года практыка прывентыўных затрыманьняў грамадзка-палітычных актывістаў апазіцыі напярэдадні палітычных падзеяў па надуманых, сфабрыкаваных абставінах мае сталы характар і сьведчыць пра рэпрэсіўны характар беларускага рэжыму і адсутнасьць незалежнай судовай сістэмы ў краіне. Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае, што ўсе прысуды па адміністратыўных справах супраць зарыманых актывістаў мае палітычны і заведама незаконны характар.

Праваабароны цэнтр “Вясна” настойліва заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх незаконна арыштаваных актывістаў апазіцыі і прыняць меры па рэалізацыі права грамадзянаў Беларусі на правядзеньне мірных сходаў, гарантаваных Канстытуцый краіны і Міжнародным Пактам пра грамадзянскія і палітычныя правы, які быў ратыфікаваны ?эспублікай Беларусь.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае ўлады Белрусі ўстрымацца ад выкарыстаньня супраць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі нічым нематываванай фізічнай сілы і арыштаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international