Павел СЕВЯ?ЫНЕЦ: «Хавацца на роднай зямлi не збiраюся»

2007 2007-10-06T12:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

За апошнiя два месяцы малады палiтык Павел Севярынец, адбываючы адмiнiстрацыйныя пакараннi, правёў за кратамi ажно 47 сутак.

10 верасня Павел прыехаў у Баранавiчы, каб падтрымаць маладзёжнага актывiста Яраслава Грышчэню, якога судзiлi за ўдзел у незарэгiстраванай арганiзацыi. Севярынца затрымалi прама на ганку суда i абвiнавацiлi ў арганiзацыi несанкцыянаванага мiтынгу. У судзе Павел прама выказаў сваё стаўленне да гэтага, заявiўшы, што суд у сённяшняй Беларусi не можа быць законным. Зразумела, такая заява не магла не паўплываць на рашэнне “самага гуманнага суда”, i Севярынцу далi 17 сутак арышту i яшчэ 620 тысяч штрафу... Бадай, гэта першы выпадак, калi ў дачыненнi да апазiцыянера былi скарыстаны новыя магчымасцi адмiнiстрацыйнага кодэкса. ?аней за дробнае правапарушэнне максiмальна можна было атрымаць 15 сутак адсiдкi, зараз жа можна трапiць за краты ажно на 25 дзён. Севярынцу далi 17 сутак, прычым два днi “накiнулi” за дробнае хулiганства, якое выражалася ў тым, што Павел... свiсцеў у свiсток...

“Пасля судовага рашэння мяне адвезлi ў баранавiцкi iза-лятар часовага ўтрымання, — распавядае Павел, — Баранавiцкi iзалятар — гэта ўзорная ўстанова, там на ўваходзе нават вымпел вiсiць. Варта адзначыць, што ўмовы ўтрымання ў Баранавiчах лепшыя, чым у тым жа Брэсце цi Мiнску. Праўда, i рэжым больш жорсткi. Калi некуды вядуць, то абавязкова трэба трымаць рукi за спiнай, станавiцца тварам да сцяны. У iншых iзалятарах у гэтым плане можна адчуваць сябе больш вольна. Што да ахоўнiкаў, то i тут я быў уражаны — некалькi супрацоўнiкаў без напружання размаўлялi са мной па-беларуску”.

Пра ўмовы ўтрымання ў Баранавiцкiм iзалятары Павел распавядае наступнае: “Адзiная праблема, з якой сутыкнуўся, — гэта душ, якi знаходзiцца ля самай прыбiральнi. А так, нават калi прастудзiўся, без усялякiх праблем звярнуўся да доктара, якi надаваў мне ўсялякiх таблетак”.

Да турэмнага харчавання ў прынцыпе прызвычаiцца немагчыма, яно не адпавядае чалавечым нормам. Баранавiчы, па словах Паўла, не выключэнне: на сняданак i вячэру даюць кашу з хлебам, на абед — нейкi сумнiўны суп i такiя ж катлеты.

“Згодна з унутраным распарадкам, на прагулкi зняволеных выводзяць рэгулярна, дворыкi для прагулак прасторныя, але побач з iзалятарам — сабачы пiтомнiк. Па начах часцяком прачынаўся ад безупыннага сабачага выю, — спакойна распавядае палiтык. Здаецца, гэта i не за iм праваахоўнiкi пачалi сапраўднае паляванне. — У камеры нiякiх размоў амаль не вялi — у асноўным чыталi. Дзякуй паплечнiкам, якiя пастаянна перадавалi мне кнiгi па гiсторыi, а таксама Бiблiю. Увогуле, за час майго знаходжання ў няволi мне перадалi каля 20 перадач”.

Павел Севярынец гаворыць, што ягоны пераслед звязаны з актыўнай палiтычнай дзейнасцю: “Апошнiм часам iдзе актыўная праца з моладдзю, iдзе актыўная праца па стварэннi партыi ”Беларуская Хрысцiянская дэмакратыя". Усё гэта палохае ўладу, бо рэжым, якi трымаецца на хлуснi, нiколi не пераможа тых, для каго галоўнае — гэта вера. Вера ў лепшую будучыню Беларусi. У свой час мне актыўна прапаноўвалi з'ехаць за межы Беларусi, але зразумелi, што гэта бессэнсоўна, як бессэнсоўна i хавацца на сваёй роднай зямлi. Я гэтага рабiць не збiраюся, наадварот, прыкладу ўсе намаганнi для дасягнення галоўнай мэты — свабоды Беларусi. Сапраўдных патрыётаў запужаць не ўдасца".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international