Антыфашыстаў асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту

2007 2007-10-09T11:36:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чатырох чалавек, сярод якіх адна дзяўчына, асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту за антыфашысцкі пікет каля расійскай амбасады ў Мінску.

 Такое рашэнне прыняў у панядзелак суд Цэнтральнага раёна сталіцы. Нагадаем, у нядзелю , 7 кастрычніка, у Мінску каля расійскага дыппрадстаўніцтва адбыўся антыфашысцкі несанкцыянаваны пікет. Каля 50 маладзёнаў трымалі расцяжку “Не фашызму” і партрэты чатырох чалавек, якія загінулі ў ?асіі ад рук неафашыстаў. Акцыя была накіраваная на прыцягненне ўвагі да пачасціўшыхся нападаў на замежнікаў у ?асіі. Праз 5 хвілін міліцыянты разагналі ўдзельнікаў пікету. Чатыры чалавекі былі затрыманыя і дастаўленыя ў ?АУС Цэнтральнага раёна Мінска. Ноч да суда яны правялі ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. З улікам гэтага, антыфашысты выйдуць на волю ў сераду ўвечары.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international