Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў касацыйную скаргу незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб адмове ў рэгістрацыі.

2007 2007-10-08T17:52:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёлета ў жніўні судзьдзя Менскага гарадзкога суду Зоя Савельева адмовіла “Маладому фронту” у задавальненьні пазову да ўправы юстыцыі гарвыканкаму і такім чынам падтрымала ранейшае рашэньне ўправы не рэгістраваць "Малады фронт".

”Малады фронт” патрабаваў ад упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму прытрымлівацца закону аб грамадзкіх аб'яднаньнях і зарэгістраваць арганізацыю.

У ліпені міністэрства юстыцыі канчаткова адмовілася зарэгістраваць “Малады фронт”. Нагадаем, што за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі ўжо былі пакараныя многія актывісты арганізацыі, распачатыя крымінальныя справы, фігурантамі якіх зьяўляюцца многія сябры МФ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international