Сяргей Сямёнаў: “Звычайна я адстойваю свае правы. Любыя!”

2007 2007-10-08T16:51:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Напрыканцы мінулага тыдня суд Цэнтральнага раёну Гомеля разглядаў ужо другую адміністрацыйную справу 26-гадовага гамяльчука Сяргея Сямёнава за патрабаваньне ім пры перасячэньні мяжы беларускамоўнага блянку мытнай дэклярацыі. Гэта атрымала такі гучны грамадзкі рэзананс, што старшыня Канстытуцыйнага суду і намесьнік старшыні Вярхоўнага суду выказаліся ў падтрымку Сяргея Сямёнава. Цяпер дэклярацыі можна запаўняць і па-беларуску.

Уліцёнак: “Сяргей, дзе вы вучыліся?”

Сямёнаў: “У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце транспарту”.

Уліцёнак: “Колькі курсаў закончылі?”

Сямёнаў: “Тры зь перапынкамі – цяпер давучваюся ва Ўкраіне”

Уліцёнак: “Чаму вы так захварэлі на Беларушчыну?”

Сямёнаў: “Амаль усе дзяржаўныя ўстановы ўсю дакумэнтацыю вядуць па-руску. На беларускай мове няма ніводнага ВНУ, нават школ зусім мала. А ўсё гэта, на мой погляд, таму, што ў законе аб дзяржаўных мовах напісана: альбо на расейскай, альбо на беларускай… Я быў бы вельмі задаволены, каб зьявілася наступная формула: уся дакумэнтацыя робіцца на беларускай і расейскай мовах. Цяпер жа склалася так, што ў дзяржаўнай установе беларусы ня могуць размаўляць па-беларуску, у навучальных – таксама. Бо ў лепшым выпадку скажуць: “Мы вас не разумеем!”, а ў горшым абсякуць: “?азговаривайте на нормальном языке!” Так быць не павінна”.

Уліцёнак: “Па ідэі ва ўлады ёсьць дасье на вас – ну, гэткі партрэт чарговага “палітычнага адмарозка”. Ёсьць нейкія здагадкі, што за злачынствы інкрымінавалі вам “пільныя таварышы”?

Сямёнаў: “Напэўна, я пакрыўдзіў дзяржаву сваёй грамадзкай пазыцыяй”.

Уліцёнак: “І ў чым гэта выяўлялася?”

Сямёнаў: “Звычайна я адстойваю свае правы. Любыя!”

Уліцёнак: “За гэткае правалюбства давялося расплачвацца?”

Сямёнаў: “Сядзеў чатыры разы, агулам – 35 сутак”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international