Пастар царквы ХПЕ "Жывое Слова" Зьміцер Падлобка абвінавачаны ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў

2007 2007-10-05T17:14:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як стала вядома Хрысціянскаму Праваабарончаму Дому, улады Гомеля аказваюць ціск на абшчыну Рэлігійнага Аб'яднання Хрысціянаў Поўнага Евангелля "Жывое Слова" і ў прыватнасці на пастара абшчыны Змітра Падлобку. У нядзелю, 30 верасня перад самым пачаткам набажэнтсва, у будынак, дзе збіраецца царква, якая налічвае каля 100 чалавек, прыйшлі супрацоўнік міліцыі, прадстаўнік аблвыканкаму і супрацоўнік аддзелу па ідэалогіі аблвыканкаму г. Гомеля. Яны запатрабавалі адмяніць нядзельнае багаслужэнне. Прадстаўнікі ўлады матэвавалі свае патрабаванні тым, што сабранне веруючых "незаконнае", а музыка можа перашкаджаць суседзям.

Пастар Зм. Падлобка адмовіўся выканаць патрабаванні прадстаўнікоў улады, у выніку чаго, на яго быў складзены пратакол за парушэнне арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадка арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства).

"Веруючыя маюць права маліцца, вызнаваць сваю веру, дзе хочуць і як хочуць, - гэтае права нам гарантуе Канстытуцыя, - кажа Зм. Падлобка. – Згодна дакументам аб арэндзе, мы маем поўнае права праводзіць тут багаслужэнні."

У аўторак Змітру Падлобку патэлефанаваў начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў аблвыканкаму г. Гомеля Міхаіл Жукевіч і паведаміў, што пастару была накіравана позва з патрабаваннем з'явіцца ў пракуратуру. Справа аб адміністратыўным правапарушэнні будзе разглядацца ў судзе Савецкага раёна г. Гомеля.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international