Гомель: ад кампутараў у офісе АГП засталіся толькі маніторы

2007 2007-10-05T15:57:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пасьля завяршэньня ператрусу, які сёньня правялі ў прыватным доме па вуліцы Палескай ў Гомелі супрацоўнікі КДБ, у абласной і гарадзкой філіях Аб'яднанай грамадзянскай партыі засталіся толькі маніторы ад кампутараў.

Пра гэта нашаму Радыё толькі што распавёў па тэлефоне кіраўнік гарадзкой партыйнай філіі Андрэй Толчын:

«У нас адабраны сыстэмныя блёкі, а таксама ксэраксы. Забралі блёкі і ад прыватных кампутараў, і нават паламаныя.

Я запытаўся ў супрацоўнікаў КДБ, чаму яны не апячаталі інфармацыйныя ўваходы ды выхады з гэтых блёкаў, бо можна ўнесьці туды якую захочаш інфармацыю. А яны адказалі: мы апячаталі кампутары».

У прыватным доме знаходзіцца офіс гарадзкой філіі АГП. Ён зьяўляецца юрыдычным адрасам і абласной філіі.

Як мы паведамлялі раней, прадстаўнікі КДБ прад’явілі ордэр на ператрус, які падпісаў пракурор вобласьці спадар Палавінка. Яны сказалі, што праверка ідзе ў рамках справы, якая заведзеная супраць гомельскай арганізацыі “Маладога фронту”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international