Азарку Насту ізноў аштрафавалі

2007 2007-10-04T16:06:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывістка маладзёжнай дэмакратычнай апазіцыі Анастасія Азарка 3 кастрычніка аштрафавана судом Нясвіжскага раёна на 31 базавую велічыню (961 тысячу беларускіх рублёў). Суд прызнаў яе вінаватай у парушэнні артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі — дробным хуліганстве, учыненым 25 жніўня.

Пра гэта БелаПАН паведаміў апазіцыйны палітык Павел Севярынец.

Як паведмлялася раней, 25 жніўня А.Азарка была затрымана ў Нясвіжы разам з Анастасіяй Палажанкай, Аляксандрам Дубскім і Аляксандрам Жукавым. Маладых людзей, якія ішлі па горадзе ў начны час, абвінавацілі ў хуліганстве, якое праявілася ў нанясенні на агароджу надпісу "Беларусь — гэта сьвятое". Усе чацвёра правялі ноч у Нясвіжскім раённым аддзеле ўнутраных спраў, пасля чаго былі адпушчаны.

"Мне здаецца, улады Нясвіжа вырашылі проста даканаць Анастасію. Цяпер яе прызналі вінаватай у дробным хуліганстве. На заўтра, 4 кастрычніка, ёй прыйшла позва з ЖЭСа з'явіцца на разгляд чарговага адміністрацыйнага пратакола. Нібыта ёсць яшчэ і трэці пратакол, невядома за што на яе складзены", — сказаў П.Севярынец.

Нагадаем, 4 верасня суд Нясвіжскага раёна прызнаў вінаватай у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" і аштрафаваў А.Азарку на 40 базавых велічыняў (1 млн. 240 тыс. беларускіх рублёў).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international