Суд над Паўлам Шараметам перанесены на невядомы час

2004 2004-10-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 20 кастрычніка, у судзе Савецкага раёну а 9 гадзіне павінен быў адбыцца суд над расійскім тэлежурналістам Паўлам Шараметам, якога абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Нагадем, што 17 кастрычніка на Паўла Шарамета адбыўся напад двух невядомых. У выніку маніпуляцыў у аддзяленьні міліцыі Савецкага раёну пратакол быў складзены на самога журналіста – яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве, якое выразілася праз напад на двух мужчын. Павел Шарамет апошнія дні правёў у бальніцы, куды яго даставілі са сьпецпрыёмніку-размеркавальніку і дзе быў пастаўлены дыягназ – сатрасеньне мозгу.

У суд Савецкага раёну сёньня прыйшло шмат журналістаў, палітыкаў, вядомых грамадзкіх дзеячоў і праваабаронцаў. Судзьдзя Руслан Казадаеў абвясьціў, што матэрыялы справы Шарамета не дастаўленыя ў суд, таму суд адкладаецца на невядомы час. Цікава, што Руслан Казадаеў быў сябрам Паўла Шарамета ў студэнцкія гады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international