Сьветлагорскія актывісты абскарджваюць дзеяньні міліцыі і КДБ

2007 2007-10-01T16:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як распавяла Рацыі светлагорская актывістка Святлана Міхальчанка, 30 верасня міліцыя затрымала яе і Вольгу Янкоўскую. Увечары таго ж дня супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у кватэрах Святланы Міхальчанкі і Сяргея Дайнекі. Падставай для падобных дзеянняў міліцыі стаў пратэст актывістаў супраць адмены льгот.

Нагадаем, 30 верасня ў межах рэспубліканскай акцыі “Сацыяльны марш” у Светлагорску мусіў адбыцца збор подпісаў супраць адмены сацыяльных гарантый. Аднак мясцовыя ўлады не падтрымалі заяўкі болей 30 жыхароў горада аб дазволе правесці ў гэты дзень 11 пікетаў. Тады актывісты вырашылі распаўсюдзіць інфармацыю пра адмену сацыяльных гарантыяў. Распавядае Святлана Міхальчанка, якая да выхаду на пенсію працавала дырэктарам адной з мясцовых школ.

- Мы пайшлі на рынак “Маладзёжны”. Я выйшла яшчэ з адной паплечніцай Янкоўскай Вольгай. Я проста стаяла ўбаку, а яна вырашыла раздаць улёткі па льготах. Затрымаў нас супрацоўнік КДБ Шагінаў, затым пад’ехаў супрацоўнік міліцыі Пятрушка.

Жанчын даставілі ў апорны пункт, дзе правялі дагляд асабістых рэчаў і канфіскавалі ўлёткі. У гэты ж дзень міліцыя пры ператрусе кватэры Сяргея Дайнекі сканфіскавала ў актывіста асобнікі апошняга нумара газеты “Таварыш”, друкаваныя выданні, камп'ютарныя кампакт-дыскі і асабісты нататнік.

У сваёй скарзе актывісты зазначаюць, што дзеянні супрацоўнікаў міліцыі і КДБ з’яўляюцца незаконнымі і парушаюць канстытуцыйнае права на свабоду перасоўвання, недатыкальнасцць жылля і маёмасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international