Вайтовіч прапануе Якубовічу распачаць кампанію супраць прымусовай падпіскі

2007 2007-10-01T14:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

29 верасня ў “Жывым журнале” акадэміка Аляксандра Вайтовіча, былога спікера Савета Рэспублікі, з’явіліся “Нататкі да адказаў Якубовіча на пытанні наведнікаў сайта газеты “Советская Белоруссия”. Сп. Вайтович палемізуе з галоўным рэдактарам газеты Адміністрацыі прэзідэнта шмат на якія тэмы, у тым ліку і на тэмы адказнасці журналіста перад чытачамі.

Па меркаванні А. Вайтовіча, у апублікаваных адказах на пытанні наведнікаў сайта “СБ” чытачоў газеты неаднаразова ўводзяць у зман, а сам галоўны рэдактар дапускае непаважлівыя выпады ў бок сваіх калег-журналістаў.

Сп. Вайтовіч лічыць няшчырым сцвярджэнне П. Якубовіча наконт самаакупнасці “СБ” і адсутнасці прымусовай падпіскі на выданне. “Сотні дзяржслужачых у выканаўчых органах улады рэгулярна ў працоўны час займаюцца арганізацыяй падпіскі на “СБ”. Зарплату яны атрымліваюць з казны, працуюць на “СБ”, выкарыстоўваючы аплачаныя з казны матэрыялы, паштовыя паслугі, электрычнасць, цяпло, ваду і г.д. Адпаведна, “СБ” атрымлівае датацыі з казны… Установы культуры, аховы здароўя, адукацыі, навукі, якія фінансуюцца з казны, прымушаюць да падпіскі на “СБ”, прычым у колькасці асобнікаў, абсалютна не патрэбнай ім. Зноў фінансы, і тут ужо нашмат большыя, чым па першым канале, перапампоўваюцца ў газету. А Якубовіч чамусьці ўводзіць у зман чытачоў, што “СБ” не ўзяла з казны ні адзінай капейкі”, - адзначае А. Вайтовіч.

А. Вайтовіч прапануе галоўнаму рэдактару “СБ” распачаць кампанію за адмену прымусовай падпіскі ў краіне. “Дакажыце, што вы супраць таго, каб фінансавы дабрабыт “СБ”, іншых друкаваных СМІ дасягалася за кошт антыдзяржаўных дзеянняў”, - піша А. Вайтовіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international