18 кастрычніка адбыліся масавыя затрыманьні падчас акцыі пратэсту ў Мінску.
19.10.2004.
Паводле сьведчаньня назіральніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Каліты каля 100 чалавек былі затрыманыя каля рэзідэнцыі прэзідэнта ў Мінску. Алесь паведаміў, што “загрузілі два аўтобусы”. Пасьля сувязь з Алесем Калітой перарвалася, бо ён быў затрыманы. Стала вядома, што сярод затрыманых знаходзіцца Павал Хівук з Брэсту. Затрыманых удзельнікаў акцыі павезьлі ў РУУС Ленінскага раёну.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








