Студэнта Аляксея Ляўковіча арыштавалі за расклейку ўлётак з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 18 кастрычніка, каб абмеркаваць вынікі галасаваньня.

2004 2004-10-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэты паведаміла Радыё Свабода. Актывіст руху “Зубр” у судзе Ленінскага раёну Мінску не адмаўляўся ад таго, што расклейваў улёткі з заклікам прыйсьці на плошчу. Паводле новага закону аб масавых мерапрыемствах, за заклік да ўдзелу ў акцыі, на якую няма дазволу ўладаў, караюць як за арганізацыю гэтай акцыі. Міліцыянты склалі на хлопца яшчэ адзін пратакол за дробнае хуліганства, але ў судзе ня здолелі аргумэнтавана патлумачыць, у чым віна Аляксея.

Судзьдзя Людміла Церашкова гэтую справу спыніла, а паводле першай пакарала хлопца арыштам на дзесяць сутак. Аляксей Ляўковіч -- студэнт політэхнічнага каледжа, ён упершыню быў у судзе і ўпершыню трапіць у камэру спэцпрыёмніка. Раней на яго складалі пратаколы за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак, але такія справы разглядаліся ў адміністрацыйных камісіях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international