Калегiя па крымiнальным справам Гродзенскага абласнога суда пакiнула ў сiле прысуд старшыні Агульнацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыю Леванеўскаму i яго намесьніку Аляксандру Васiльеву. Гэта азначае, што ў блiжэйшыя днi лiдэры прадпрымальнiкаў будуць пераведзяны з Гродзенскага СІЗА ў калонiю.

2004 2004-10-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла недзяржаўная газета “Пагоня”.

Яшчэ перад разглядам справы Валеры Леванеўскi звярнуўся з хадайнiцтвам аб асабiстым удзеле ў паседжаннi калегii. Аднак яму ў гэтым было адмоўлена.
У сваёй касацыйнай скарзе Валерый Леванеўскi напiсаў, што “справа сфальсiфiкавана па палiтычных матывах”, а Аляксандр Васiльяў, напiсаў, што ён не здзейсняў нiякага злачынства i лiчыць сябе невiнаватым, таму суд павiнен яго апраўдыць.
На думку адваката Аляксандра Бiрылава прысуд быў вынесены з парушэннем нормаў заканадаўства. Падчас разгляда скаргі ён дастаткова падрабязна затрымаўся на ўсiх парушэннях крымiнальна-працэсуальнага кодэксу, якiя мелi мейсца падчас следства і разгляду справы ў судзе.
- Нi адно хадайнiцтва Леванеўскага i Васiльява не было задавалена, нi адзiн з сведкаў, якiя былi прапанаваныя абаронай не былi дапытаныя, - заявiў Аляксандр Бiрылаў.
Аднак нават гэтыя довады не пераканалi суддзяў. Калегiя па крымiнальным справам пад старшынствам судзi Аляксандра Корзуна палiчыла, што падставаў для адмены прысуда няма.
Нагадаем, што судом Ленiнскага раёна лiдары гарадзенскiх прадпрымальнiкаў былi прызнаны вiнаватымi ў здзейсненнi злачынства прадугледжанага часткай 2 артыкула 368 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь “Публiчная знявага прэзiдэнта злучанае з абвiнавачваннем яго ў здзейсненнi цяжкага злачынства” i прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волi кожны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international